Беларуская Служба

Сейм Літвы перанёс разгляд законапраекту аб падоўжанні абмежаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі

12.02.2024 17:41
Праект закона прадугледжвае дадатковыя праверкі грамадзян Беларусі на мяжы з Літвой.
Літоўскі памежнік на ахове мяжы з БеларуссюФота: State Border Guard Service/Lithuania/X

Сейм Літвы 12 лютага перанёс на вясеннюю сесію разгляд законапраекту аб працягу абмежаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на сайт літоўскага парламенту.

Праект закона прадугледжвае дадатковыя праверкі грамадзян Беларусі на мяжы з Літвой.

У прыватнасці, беларусаў, якія прыбываюць па шэнгенскай візе, будуць правяраць на прадмет пагрозы грамадскаму парадку, унутранай бяспецы, здароўю насельніцтва і міжнародным адносінам.

Памежнікі будуць прымаць рашэнне «аб дадатковым даглядзе грамадзяніна Беларусі на другой лініі кантролю ў пунктах пропуску». Як сцвярджаецца, гэта звязана з ростам актыўнасці «беларускіх спецслужбаў, якія выкарыстоўваюць сваіх грамадзян у Літве».

вс