ЗША, ЕС і іншыя партнёры абмеркавалі новыя санкцыі супраць Расіі на сустрэчы ў Бруселі, якая адбылася напярэдадні другой гадавіны пачатку вайны ва Украіне.
Не ўдаючыся ў дэталі, высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік паведаміў, што новыя меры ЗША будуць уключаць супрацьдзеянне ўхіленню ад санкцый, паколькі Вашынгтон спрабуе абмежаваць доступ Расіі да тавараў, неабходных для баявых дзеянняў, а таксама абмежаваць яе даходы, паведамляе «Свабода» са спасылкай на Reuters.
Пад новыя амерыканскія санкцыі могуць трапіць расійскія дзяржаўныя інстытуты, фізічныя асобы і кампаніі, а таксама некаторыя сектары расійскай эканомікі, выказаў думку былы дырэктар Упраўлення кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША (ОФАЦ) Джон Сміт.
«Цалкам верагодна, што па меры набліжэння гадавіны ў спіс будзе дабаўлена значная колькасць – хутчэй за ўсё, больш за 100 – фізічных і юрыдычных асоб», – сказаў ён.
Акрамя таго, першую дыскусію аб 13-м пакеце санкцый супраць Расіі ў сераду ў Бруселі правялі прадстаўнікі 27 краін- членаў ЕС.
Новы пакет не прадугледжвае новых забарон на імпарт прамысловых тавараў. Аднак, паводле чыноўнікаў, Еўрасаюз унясе ў «чорны спіс» амаль 200 фізічных і юрыдычных асоб.
Як стала вядома, у праект 13-га санкцыйнага спісу супраць Расіі трапіла некалькі беларускіх прадпрыемстваў і іхных кіраўнікоў, а таксама грамадскіх арганізацый, якія ўдзельнічалі ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей.
аз