Беларуская Служба

Лукашэнка заявіў, што ў Лельчыцах затрымалі дыверсантаў

16.02.2024 11:02
15 лютага ў Лельчыцкім раёне ўводзіўся рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Пазней мясцовыя ўлады сказалі, што гэта вучэнні.
Будынак КДБFoto: commons.wikimedia.org

16 лютага Лукашэнка падчас агульнай нарады Белкаапсаюза заявіў, што на мяжы злавілі некалькіх украінцаў і беларусаў, якія нібыта перакідвалі на тэрыторыю Беларусі выбухоўку для тэрактаў на тэрыторыі РФ і Беларусі.

«З дапамогай дронаў, па балотах некаторыя з украінскіх грамадзян перапаўзалі на нашу мяжу», – заявіў ён.

«Вы бачыце, што адбываецца вакол. Але, прабачце мяне, вы яшчэ не ўсё ведаеце. Скажу вам асноўнае, не канкрэтызуючы. Хутка мы вам паведамім па ўсіх гэтых пытаннях. Сёння ўсе жадаюць на Захадзе, і ў авангардзе нашы беларускія збеглыя (у дачыненні да Беларусі, што тычыцца), паразы Расіі ў вайне з Украінай», – цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён заявіў, што дэмакратычныя сілы ў выгнанні нібыта вядуць перамовы, каб Беларусі аддалі Бранск, Пскоў, Смаленск у выпадку паразы Расіі, а захад Беларусі – Польшчы.

«Чытай, нам прырэжуць нешта са Смаленскай, Бранскай, можа быць, Пскоўскай абласцей. А Заходнюю Беларусь мы павінны (да Мінска, як вы ведаеце, мяжа была) аддаць Польшчы. Гэта новыя «дэмакратычныя ўлады вядуць перамовы» на Захадзе».

вх