Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Інстытут вывучэння вайны: Лукашэнка працягвае супраціўляцца спробам Крамля інтэграваць Беларусь

26.02.2024 13:14
        -
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Санкт-ПецярбургуPAP/EPA/DMITRY ASTAKHOV / SPUTNIK / GOVERNMENT PRESS SERVICE POOL

У чарговым аналізе эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) закранулі тэму Беларусі.

Яны выказваюць думку, што Аляксандр Лукашэнка працягвае супраціўляцца спробам Крамля інтэграваць Беларусь у рамкі Саюзнай дзяржавы. Прыводзіцца заява Лукашэнкі 25 лютага, што Расія і Беларусь больш моцныя як дзве незалежныя дзяржавы, чым адна дзяржава, і што Беларусь «ніколі не падтрымае» ідэю аб'яднання Расіі і Беларусі.

25 лютага пасля галасавання на выбарчым участку № 478 у Мінску Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў. У прыватнасці ён заявіў пра намер удзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, якія пройдуць у 2025 годзе. А таксама выказаўся супраць аб’яднання з Расеяй, заявіўшы, што «ні ў Расіі, ні ў Беларусі не падтрымаюць абʼяднанне дзвюх дзяржаў, такі крок толькі зробіць горш».

вх