Беларуская Служба

Павал Латушка назваў адрозненні выбараў у Расіі і Беларусі

18.03.2024 08:51
У Расіі праходзіць хутчэй сімвалічная акцыя, а ў Беларусі ў 2020 годзе дзеянні беларусаў былі накіраваныя на змену палітычнай сістэмы з дыктатуры на дэмакратыю.
Павел Латушка radyjo.net/Я.Іванюк

І ў іх, у адрозненне ад Расіі, была ўцягнутая большасць грамадзян. Так учорашняе галасаванне ў Расіі пракаментаваў Павал Латушка.

Паводле кіраўніка НАУ дзякуючы гэтаму, у 2020 годзе ў Беларусі здарыліся выбары, якія прадэманстравалі поўнае фіяска і палітычную паразу Лукашэнкі.

-У Расіі 2024, нягледзячы на акцыю «поўдзень супраць Пуціна», няма адчування дэмакратычнай і пратэснай большасці. Большасць расіян не выступіла супраць вайны і Пуціна. Большасць беларусаў супраць вайны і супраць Лукашэнкі. У Расіі, хутчэй, праходзіць сімвалічная акцыя. У Беларусі ў 2020 годзе дзеянні беларусаў былі накіраваныя на змену палітычнай сістэмы, - кажа Павал Латушка.

Павал Латушка адзначыў, што два гады расійскае грамадства так і не выступіла супраць вайны і Пуціна, нягледзячы на тое, што пагроза якіх-небудзь сур'ёзных наступстваў за гэта ў Расіі – непараўнальная з таталітарнай сістэмай кантролю і маштабных рэпрэсій у Беларусі. У Расіі няма маштабных рэпрэсій, як няма і масавай нязгоды грамадства з дзеяннямі ўлады.

У той час як у Беларусі большасць беларусаў супраць Лукашэнкі і супраць вайны – і канвеер тэрору ў краіне не спыняецца ні на дзень.

ав

На выбарах у Расіі перамагае толькі Пуцін. Дыктатар будзе кіраваць яшчэ шэсць гадоў

18.03.2024 07:20
Выбары «відавочна не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі», гаворыцца ў заяве Белага дома.

Пуцін захварэў на ўладу і робіць усё, каб кіраваць пажыццёва – прэзідэнт Украіны

18.03.2024 08:18
Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, няма такога зла, на якое не пайшоў бы Уладзімір Пуцін дзеля пашырэння асабістай улады.