Беларуская Служба

Мінчука арыштавалі на 15 сутак з-за пяці паветраных шарыкаў, выпушчаных з акна

21.03.2024 16:51
На судзе мінчук расказаў, што паветраныя шары яму падарылі на дзень нараджэння.
 .
Паветраныя шарыкі. Ілюстрацыйны здымак Peggy_Marco/pixabay.com/free commercial use

Мінчука арыштавалі на 15 сутак за выпушчаныя з акна пяць белых і чырвоных паветраных шарыкаў, якія зачапіліся за электраправады. Суд палічыў гэта парушэннем парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, паведамляе «Медыязона».

На судзе мінчук расказаў, што паветраныя шары яму падарылі на дзень нараджэння. У 5:30 раніцы ён вырашыў іх выпусціць з акна, але шары выпадкова зачапіліся за лініі электраперадач.

Тры паветраныя шары чырвонага колеру і два белыя на лініі электраперадач знайшлі сілавікі, сфатаграфавалі іх ды затрымалі жыхара сталіцы.

вс