Беларуская Служба

Былога журналіста Андрэя Толчына асудзілі на 2,5 года калоніі

21.03.2024 17:41
Толчыну 64 гады, у яго шэраг хранічных захворванняў. 
Андрэй Толчынкрыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Гомельскі абласны суд 21 сакавіка вынес рашэнне ў крымінальнай справе, заведзенай на былога журналіста Андрэя Толчына. Суддзя Дзмітрый Казлоў пакараў яго 2 гадамі і 6 месяцамі калоніі за «паклёп на Лукашэнку» і за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе «Радыё Свабода».

Толчыну 64 гады, у яго шэраг хранічных захворванняў. Да 2020 года супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ Беларусі. Былога журналіста затрымалі 27 верасня 2023 года, з таго часу ён знаходзіўся ў гомельскім СІЗА. Стан яго здароўя апошнім часам моцна пагоршыўся.

Андрэй Толчын даглядаў хворую сястру, якая памерла прыкладна за тыдзень-два да яго затрымання. Пракурор прасіў для Толчына 3 гады калоніі.

вс