Беларуская Служба

Жонка Алеся Бяляцкага паведаміла пра пагаршэнне ягонага здароўя ў зняволенні

10.04.2024 14:20
Здароўе праваабаронцы, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, які больш за 1000 сутак знаходзіцца за кратамі, працягвае пагаршацца.
 .  .
Алесь Бяляцкі. Архіўнае фота.spring96.org

Пра гэта AP паведаміла жонка палітвязня Наталля Пінчук.

Па словах Наталлі Пінчук, Алесь Бяляцкі апошнія паўгода знаходзіцца ў адзіночнай камеры, нягледзячы на хранічныя захворванні.

— Ад людзей, якія выйшлі з турмы, я даведалася, што стан Алеся працягвае пагаршацца і ён не атрымлівае некаторыя неабходныя яму лекі, - паведаміла яна. 

Наталля Пінчук заклікала ААН «дзейнічаць больш актыўна», каб дапамагчы 61-гадоваму Бяляцкаму і іншым палітвязням у Беларусі.

Алеся Бяляцкага 3 сакавіка 2023 года прыгаварылі да дзесяці гадоў калоніі. 

Алеся Бяляцкага і калег арыштавалі 14 ліпеня 2021 года. У 1996 годзе Бяляцкі заснаваў беларускі праваабарончы цэнтр «Вясна».

У 2022 годзе Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру разам з расійскім НДА «Мемориал» і ўкраінскім «Центром громадянських свобод».

вх

 

Аналітык Аляксандр Фрыдман: Пуцін зайшоў вельмі далёка — саступаць ужо няма куды

09.04.2024 12:30
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь рыхтуецца да вайны. Колькі ў гэтым бравады, а колькі сур'ёзных намераў? Паразмаўлялі з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

80 тысяч чалавек падпісалі петыцыю за вызваленне Алеся Бяляцкага, які ўжо 1000 дзён знаходзіцца за кратамі

09.04.2024 18:16
Людзі патрабуюць ад уладаў Беларусі вызвалення нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягоных калег-праваабаронцаў і ўсіх палітвязняў.

«Рэпарцёры без межаў» заклікаюць Еўропу падтрымаць беларускія СМІ

09.04.2024 17:45
Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» заклікае еўрапейскія ўрады ўзмацніць падтрымку беларускіх СМІ ў выгнанні, якія па-ранейшаму знаходзяцца пад пагрозай.