Беларуская Служба

Ніну Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў за бел-чырвона-белы значок

17.04.2024 14:46
Суд Партызанскага раёну Мінску аштрафаваў вядомую грамадскую актывістку Ніну Багінскую на 2000 рублёў (50 базавых велічыняў).
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Як стала вядома «Белсату», падставай для абвінавачання стаў значок з выявай нацыянальнага сцяга, які быў на вопратцы Багінскай.

Тое, што Ніна Багінская мела на каўнерыку маленькі значок, міліцыянты кваліфікавалі як «несанкцыянаваны пікет». Суддзя Аляксандр Супічэнка пагадзіўся з міліцыянтамі. У сваёй пастанове ён напісаў, што «значок белага колеру з выявай белага і чырвонага колеру» падлягае знішчэнню, і пакараў спадарыню Багінскую матэрыяльна.

Суддзю не збянтэжыла, што памер штрафу ніякім чынам не адпавядае памеру пенсіі жанчыны, якая да таго ж мае шэраг цяжкіх захворванняў.

Гэта ўжо не першае пакаранне нязломнай актывісткі. Некалькі гадоў запар з ейнай пенсіі ўтрымліваюць грошы на пакрыццё штрафаў за грамадзянскую пазіцыю. Любімае лецішча Багінскай апісанае і выстаўленае на продаж за «даўгі» праз нясплачаныя штрафы.

ав/Белсат

Ніна Багінская была затрыманая ў Дзень Волі. Яе пратрымалі ў міліцэйскім пастарунку да вечара

26.03.2023 08:15

У судзе Партызанскага раёна Мінска судзяць Ніну Багінскую

01.04.2024 14:45
Прадметам суда сталі бчб-сцягі.