Беларуская Служба

Moody's пацвердзіла смеццевы рэйтынг лукашэнкаўскай Беларусі

30.04.2024 10:59
Рэйтынгавае агенцтва Moody's пацвердзіла рэйтынгі Беларусі на ўзроўні С, што азначае дэфолт выплат па еўрааблігацыях у нацыянальнай валюце, вынікае з прэс-рэлізу агенцтва.
Ілюстрацыйнае фотаImage by 3844328 from Pixabay/CC0

«Рэйтынг адлюстроўвае абмежаваную здольнасць Беларусі абслугоўваць свой доўг ва ўмовах узмацнення санкцый, уведзеных за падтрымку ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Адзнака C з'яўляецца самай нізкай на рэйтынгавай шкале Moody's, і малаверагодна, што рэйтынг Беларусі павысіцца, калі санкцыі не будуць зняты.

Нават у выпадку адмены санкцый ліквіднасць Беларусі застанецца вельмі нізкай, што абмяжуе яе здольнасць абслугоўваць суверэнны доўг, — зазначаецца ў прэс-рэлізе.

Агенцтва прагназуе запаволенне росту ВУП Беларусі ў 2024 годзе да 1,5 працэнта.

Крыніца: Moody's