У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 7 мая пачаўся чарговы суд за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. За «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», судзяць адразу восем чалавек: Канстанціна Калягу, Эрыка Каласоўскага, Івана Пацко, Аляксандра Лаўрушчыка, Івана Дрыка, Паўла Сергіеню, Дзмітрыя Філіповіча, Арцёма Лапіча. Справу разглядае Вікторыя Пакунова, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Вядома, што некаторых затрымалі падчас «хапуноў». Так, напрыканцы снежня 2023 года быў затрыманы Іван Дрык, якому на момант удзелу ў акцыях пратэсту не было 18 гадоў.
У Брэсцкай вобласці да гэтага часу працягваюцца масавыя затрыманні і суды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. За апошні месяц вынеслі прысуды па «народным» артыкуле ўжо 17 жыхарам Баранавічаў.
вс