Беларуская Служба

Мытнікі Польшчы, Фінляндыі і краін Балтыі ўніфікуюць кантроль за выкананнем санкцый супраць Беларусі і Расіі

09.05.2024 18:45
Польшча, краіны Балтыі, а таксама Фінляндыя будуць прымяняць аднолькавыя мытныя меры ў дачыненні да Расіі і Беларусі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneIAR/Łukasz Kowalski

Адпаведнае пагадненне было падпісана сёння ў Вільні.

Згодна з пагадненнем мытныя службы Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі ўзмоцняць кантроль.

Падчас мытнага афармлення тавараў перавозчык мусіць прад'явіць усе неабходныя дакументы і дэкларацыю, якая пацвярджае адсутнасць рызыкі абыходу абмежаванняў, уведзеных у дачыненні да Расіі і Беларусі.

Генеральны дырэктар мытнага дэпартамента Літвы Дарыюс Жвіронас заявіў, што літоўская мытная служба ўжо прымяніла адны з самых жорсткіх мер для выкананні санкцый. Цяпер, калі дадатковых дакументаў і звестак не прадстаўлена, літоўскія супрацоўнікі не дапускаюць да мытных працэдур у дачыненні да заяўленых тавараў.

У пачатку года падобную практыку пачалі выкарыстоўваць Латвія і Эстонія, цяпер таксама Польшча і Фінляндыя.

IAR/вх