Разам з Марынай Золатавай яе таксама атрымае афганская рэдакцыя “Zan Times”. Уручэнне пройдзе ў снежні 2024 года ў нямецкім горадзе Шорндорф, паведамляе DW.
"Перад тварам велізарных перашкод і рэпрэсіўных мер Марына Золатава паказала сябе як чалавек незвычайнай мужнасці і сумленнасці", – лічаць "Рэпарцёры без межаў" і апякунскі савет фонду “Palm”. Марыну Золатаву затрымалі тры гады таму - 18 траўня 2021 года. У сакавіку 2023-га суд у Мінску прыгаварыў яе да 12 гадоў пазбаўлення волі. Прызначаны тэрмін яна адбывае ў калоніі ў Гомелі.
Паводле інфармацыі "Рэпарцёраў без межаў", Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў. У сусветным рэйтынгу свабоды прэсы краіна займае 167 пазіцыю - са 180 магчымых.
ав