Беларуская Служба

Узламаны папулярны беларускі партал Realt.by

21.05.2024 18:01
Меркаваная колькасць субʼектаў персанальных звестак, закранутых інцыдэнтам – 900 тысяч чалавек.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:madartzgraphics/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цэнтр персанальных звестак паведамляе аб парушэнні сістэмы абароны персанальных звестак ТАА «РыэлтБай» – партала жылой і камерцыйнай нерухомасці ў Беларусі.

Уцечка інфармацыі можа закрануць 900 тысяч карыстальнікаў, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных дадзеных.

Цэнтр рэкамендуе карыстальнікам змяніць логіны і паролі ад акаўнтаў адпаведных інтэрнэт-рэсурсаў: realt.by, kvartirant.by, mls.realt.by у мабільным дадатку Realt і іншых сэрвісах і электронных рэсурсах, якія належаць аператару.

Па інцыдэнце Цэнтрам праводзіцца праверка, паведамляе «Наша Ніва».

аз