Беларуская Служба

ЕС выступіў з заявай у Дзень палітвязняў

21.05.2024 16:01
Еўрасаюз у чарговы раз запатрабаваў неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Напярэдадні Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза Жазэп Барэль выступіў з заявай. ЕС у чарговы раз запатрабаваў неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, а таксама заклікаў улады Беларусі забяспечыць доступ да належнага медычнага абслугоўвання без дыскрымінацыі, паведамляе «Вясна».

Пасля смерці палітвязня і актывіста Вітольда Ашурка ў турме ў траўні 2021 года прынамсі яшчэ пяць палітвязняў памерлі ў месцах зняволення: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. Яны былі рэпрэсаваныя за свае палітычныя погляды і перакананні ды не атрымлівалі належнай медычнай дапамогі.

Сёння ў Беларусі па-ранейшаму налічваецца каля 1 400 палітвязняў, якія незаконна ўтрымліваюцца пад вартай, супраць іх ужываюцца катаванні ды жорсткае абыходжанне, уключна з пазбаўленнем неабходнай медычнай дапамогі.

Акрамя гэтага, ЕС адзначыў палітычны пераслед беларусаў і беларусак, што вымушаныя былі пакінуць Беларусь:

«Рэжым усё часцей нападае і на тых, хто збег з краіны. Еўрапейскі Саюз асуджае нядаўнюю хвалю ператрусаў і канфіскацыі маёмасці палітычных актывістаў, якія працягваюць сваю дзейнасць у выгнанні. 104 чалавекі былі дададзеныя ў спіс падазраваных у рамках масавага крымінальнага пераследу ў дачыненні да беларусаў за мяжой».

«ЕС працягне падтрымліваць усіх тых, хто смела змагаецца за незалежную і дэмакратычную Беларусь», – заявіў Жазэп Барэль.

аз

Сёння — Дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі

21.05.2024 09:25
«Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня»: Святлана Ціханоўская – да Дня салідарнасці з палітвязнямі.

Мы - голас палітвязняў!

21.05.2024 11:25
Беларуская дыяспара ў Познані рыхтуецца да Міжнароднай акцыі з нагоды Дня палітвязняў Беларусі.