Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская аб'яўляе пра правядзенне трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь»

24.05.2024 16:01
Мерапрыемства пройдзе 3-4 жніўня ў Вільні.
Святлана Ціханоўскаяканал Святланы Ціханоўскай на YouTube/screen

Яго мэта – сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы і дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння.

Бліжэйшым часам будзе сфармавана працоўная група, якая падрыхтуе змест, павестку і прапрацуе дэталі мерапрыемства.

Святлана Ціханоўская: «На Канферэнцыі Новай Беларусі мы зможам разам, шчыра і адкрыта ацаніць усе выклікі, з якімі сутыкаемся на нашым шляху, прааналізаваць памылкі. Абмеркаваць, што хвалюе беларусаў і беларусак, якія кожны дзень праходзяць праз шматлікія выпрабаванні. Нам трэба пачуць адно аднаго, нават калі здаецца, што цяжка прыйсці да агульнага разумення. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам дамагчыся поспеху».

ав