Беларуская Служба

Крамы польскага абутку Wojas спыняюць працу ў Беларусі

25.05.2024 13:52
Гэта пацвердзілі прадаўцы.
    .
Крама польскага абутку ў Беларусі.Фота: smartpress.by/news/67756/

Крамы польскага абутку Wojas паведамілі аб распродажу калекцый і спыненні працы.

"Мы закрываемся. Сказалі ўчора, тэрміны пакуль не агучылі", — пацвердзілі прадаўцы.

Прычынай, паводле разасланага кампаніяй паведамлення, стала рашэнне ўрада Беларусі пашырыць спіс тавараў, якія нельга ўвозіць з Польшчы, а таксама з Латвіі, Літвы, Чэхіі і Эстоніі і прадаваць у Беларусі. Дадзенае абмежаванне не датычыцца тавараў, якія фізічныя асобы вязуць у краіну для асабістага карыстання.

Адпаведныя змены ўнесены ў пастанову Саўміна ад 6 снежня 2021 г. № 700. Абноўленая пастанова ўступіла ў сілу з 23 мая, яна будзе распаўсюджвацца на прадукцыю, якая ўвозіцца ў краіну з 3 чэрвеня.

Як раней пісаў Smartpress.by, пастанова распрацавана ў якасці меры ў адказ на прынятыя рашэнні Латвіяй аб забароне імпарту з Беларусі харчовай прадукцыі па асобных пазіцыях, Літвой аб забароне на адзін год увозу сельгаспрадукцыі і кармоў з Беларусі, а таксама на падрыхтаваны Рэгламент Рады ЕС, асноўнымі ініцыятарамі якога выступілі пяць краін (Латвія, Літва, Польшча, Чэхія і Эстонія), які ўстанаўлівае павышаныя пошліны на імпарт беларускай сельгаспрадукцыі.

Smartpress.by

нг