Беларуская Служба

Эстонія ўслед за Латвіяй і Літвой забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах

18.07.2024 09:39
Забарона была ўведзена ў рамках чарговага пакета санкцый ЕС. У Таліне лічаць такое рашэнне правільным, паколькі беларускі рэжым дапамагае Расіі весці вайну ва Украіне.
ІлюстрацыяФота: CC0 Domena publiczna https://pxhere.com/pl/photo/1044788

Эстонія закрывае ўезд на тэрыторыю сваёй краіны для беларускіх аўтамабіляў. Пра гэта гаворыцца ў заяве эстонскага МЗС. Раней такое ж рашэнне прынялі ўлады Літвы і Латвіі, – паведамляе euroradio.fm.

Забарона была ўведзена ў рамках чарговага пакета санкцый ЕС. У Таліне лічаць такое рашэнне правільным, паколькі беларускі рэжым дапамагае Расіі весці вайну ва Украіне.

«Пры сумеснай рэалізацыі абмежаванні больш эфектыўныя і даюць магчымасць павысіць цану садзейнічання агрэсіі для беларускага рэжыму і не дапусціць ухілення ад санкцый, уведзеных супраць Расіі», – заявіў міністр замежных спраў краіны Маргус Цахкна. Пры гэтым міністр падкрэсліў, што Эстонія і ў далейшым мае намер падтрымліваць тых беларусаў, якія вымушаны былі пакінуць краіну з-за рэпрэсій.

У МЗС Эстоніі таксама адзначылі, што машыны на беларускіх нумарах, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі краіны, трэба будзе перарэгістраваць – «у тэрмін ад пяці дзён да 12 месяцаў, у залежнасці ад сітуацыі». У адваротным выпадку аўтамабіль будзе зняты з руху, а ўладальніку пагражае штраф.

Нагадаем, з сённяшняга дня Літва забараняе ўезд легкавых аўтамабіляў на беларускіх нумарах на сваю тэрыторыю. Раней аналагічнае абмежаванне ўвяла Латвія.

эж


Пакуль Еўропа адгароджваецца ад беларусаў, рэжым Лукашэнкі адмяняе візы для грамадзянаў ЕC

17.07.2024 15:43
Паводле новаўвядзення, знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без візы можна будзе не больш за трыццаць сутак з дня ўезду.