Беларуская Служба

Полацкую мастачку за «абразу прадстаўніка ўлады» прыгаварылі да прымусовага лячэння

22.07.2024 11:46
У жанчыны ёсць няпоўнагадовы сын з інваліднасцю.
Нэлі Алфёрава здымак з сацсетак жанчыны

У судзе Полацкага раёна і Полацка 18 чэрвеня вынеслі прысуд 38-гадовай мастачцы і рамесніцы Нэлі Алфёравайпаведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Пра прыгавор стала вядома толькі цяпер.

Жанчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. На днях прозвішча Алфёравай зʼявілася ў «экстрэмісцкім спісе МУС». З яго стала вядома, што жыхарцы Полацка прызначылі прымусовае лячэнне.

Хутчэй за ўсё, прычынай крымінальнага пераследу сталі допісы Алфёравай у сацсетках. Працэс вёў рэжымны суддзя Уладзімір Бясецкі.

У 2021 годзе жанчына пакінула Беларусь і пераехала ў Польшчу, аднак праз нейкі час яна вярнулася на радзіму.

У Нэлі Алфёравай ёсць няпоўнагадовы сын з інваліднасцю.

вс