Пры вызваленне палітычнага вязня, вядомага палітыка, былога старшыні партыі АГП паведамілі некалькі крыніц. Мікалай Казлоў адбыў свой тэрмін пакарання. Раней яго асудзілі на 2,5 года. Праваабаронцы прызналі той прысуд палітычна матываваным.
Мікалай Казлоў – беларускі палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 6 жніўня 2021 года яго асудзілі на 3 месяцы арышту за абнародаванне дадзеных следства ў справе Каардынацыйнай рады.
27 ліпеня 2022 года яго зноў затрымалі, разам з іншымі сябрамі АГП. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» у Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК). У лістападзе Мікалаю Казлову прысудзілі 2,5 года калоніі.
Вярхоўны суд Беларусі зліквідаваў Аб'яднаную грамадзянскую партыю.
нг