У Брэсцкім абласным судзе 17 ліпеня вынеслі жорсткі прысуд 38-гадовай ілюстратарцы Наталлі Левай. За данаты суддзя Мікалай Сенько прызначыў жанчыне шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму - паведамляе ПЦ "Вясна".
Акрамя гэтага, яе аштрафавалі на 1000 базавых велічыняў (40 тысяч рублёў) – амаль на такую суму, якую Наталля заданаціла ў ініцыятывы і фонды. Менавіта такое пакаранне запрасіла на судзе дзяржаўнае абвінавачванне. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Згодна з версіяй абвінавачвання, якую агучыла прэс-служба Генеральнай пракуратуры, Наталля ў 2021-2022 гады перавяла на банкаўскія рахункі і віртуальныя кашалькі, «якія знаходзіліся ў карыстанні прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фармаванняў, у тым ліку ўзброеных, напрыклад, «Полк Каліноўскага»», грашовыя сродкі і крыптавалюту ў агульнай суме не менш за чатыры тысячы і чатырыста рублёў (на сёння гэта каля 1275 еўра).
нг