Па БТ паказваюць Алімпіяду без тэлеправоў і толькі тое, што падабаецца прапагандыстам, паведамляе «Трыбуна».
Заплыў, на якім беларуска Аліна Змушка выйшла ў фінал, нечакана цалкам з'явіўся ў выпуску навінаў у перапынку матча футбольнага Кубка Беларусі паміж БАТЭ і «Тарпеда-БелАЗ». Лога канала «Еўраспорт» сарамліва заблюрылі і закрылі лагатыпам «Беларусь 5», дадаўшы ўласнага каментатара.
Белтэлерадыёкампанія магла набыць правы на паказ Алімпійскіх гульняў у Парыжы, але, падобна, сама ад гэтага адмовілася. Цяпер прыходзіцца красці карцінку.
вс