У калоніях, турмах і папраўчых установах адкрытага тыпу пачалася яшчэ адна хваля збору прашэнняў аб памілаванні, паведамляе праект па падтрымцы палітвязняў «Dissidentby».
«Вядома, што ў некаторых установах за адмову падпісаць прашэнне людзей змяшчаюць у ШІЗА. Тым не менш, палітвязняў, якія адмаўляюцца ад падпісання, шмат», – піша «Dissidentby».
Папярэдняя хваля была напярэдадні 3 ліпеня. Праваабаронцы зафіксавалі, што ў гэтую дату 18 чалавек выйшлі па памілаванні.
Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення.
«Верагодна, гэта звязана з тым, што частка палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні – ім прыйшлося пісаць прашэнне на імя Лукашэнкі. Вядома, што замест гэтых людзей выйсці на волю прапанавалі іншым палітвязням», – паведамлялі праваабаронцы «Вясны».
dc