Беларуская Служба

Аляксандр Лукашэнка памілаваў Рыка Крыгера

30.07.2024 19:20
Рашэнне было прынятае вельмі хутка, цягам некалькіх гадзін.
Рыка Крыгер на судзекрыніца: «Беларусь Сегодня»

Раней Мінскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса і прысудзіў да смяротнага пакарання.

Пра тое, што Крыгер напісаў прашэнне аб памілаванні, прапагандысты паведамілі толькі сёння. Інтрыга, ці зробіць гэта Лукашэнка, пратрымалася толькі некалькі гадзін, паведамляе «Наша Ніва».

Перад гэтым, як паведамляла сёння БелТА, Лукашэнка «запрасіў людзей, пагружаных у працэс, пачуць падрабязнасці, меркаванні, «параіцца». На сустрэчы, у прыватнасці, была ярая прапагандысткай Людміла Гладкая.

Рашэнне было прынятае вельмі хутка, цягам некалькіх гадзін. Пры гэтым не паведамляецца, на што Лукашэнка замяніў смяротнае пакаранне: паводле заканадаўства яно павінна мяняцца на пажыццёвае зняволенне.

Рыка Крыгер прыехаў у Беларусь 2 кастрычніка 2023 года, а 6 кастрычніка ўжо быў за кратамі. Сцвярджаецца, што ён падклаў выбухоўку, забраную са схованкі ў Мінску, на чыгуначнай станцыі Азярышча, якая выкарыстоўваецца для пагрузачна-разгрузачных аперацый з вайсковай тэхнікай. Выбух адбыўся позна ўвечары 5 кастрычніка. Ахвяр не было, а пашкоджанні былі нязначныя.

Крыгер сваю віну ў «тэракце» не прызнаў, прызнаў толькі «агентурную дзейнасць». Нельга выключыць, ён стаў ахвярай правакацыі.

вс