Беларуская Служба

Беларускі байдарачнік прабіўся ў паўфінал алімпійскага турніру

07.08.2024 17:49
Уладзіслаў Кравец паказаў другі час у першым заездзе байдарак-адзіночак на дыстанцыі 1 000 метраў.
Беларускі байдарачнік Уладзіслаў Кравец PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Беларус Уладзіслаў Кравец фінішаваў другім(3:32.07) у першым заездзе байдарак-адзіночак на дыстанцыі 1 000 метраў і аўтаматычна кваліфікаваўся ў паўфінал алімпійскага турніру, паведамляе sport5.by.

Наступны раз на ваду беларускі вясляр выйдзе ў суботу 10 жніўня. Старт паўфіналаў у 12.10 па мінскім часе.

Заўтра ў кваліфікацыі выступіць Юлія Трушкіна на каноэ на дыстанцыі 200 метраў.

аз

Украіна выступіла супраць удзелу ў Алімпіядзе шэрагу «нейтральных» спартсменаў з Беларусі

06.07.2024 16:07
Сумневы ўкраінскіх функцыянераў выклікалі, між іншым, Іван Літвіновіч, Дар’я Чупрыс, Ганна Церах, Анастасія Шкурдай.