Яму інкрымінаваныя ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму), ч. 4 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), паведамляюць праваабаронцы з «Вясны».
Раней Азараву прызначылі 25 гадоў калоніі па «справе BYPOL».
У Мінскім гарадскім судзе 15 лютага ў межах спецыяльнай вытворчасці асудзілі заснавальнікаў і экс-удзельнікаў арганізацыі былых сілавікоў BYPOL Аляксандра Азарава, Матвея Купрэйчыка, Ігара Лобана, Андрэя Астаповіча, Уладзіміра Жыгара і Алега Талерчыка. Суддзя Дзіна Кучук прызначыла фігурантам справы паводле 13 крымінальных артыкулаў ад 11 да 25 гадоў зняволення і штраф на агульную суму больш чым 350 000 еўра. Аляксандра Азарава абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (арт. 356 КК).
Ініцыятыва BYPOL была створана ў кастрычніку 2020 года былымі сілавікамі, якія выступаюць супраць рэпрэсій і гвалту і не згодныя з палітыкай Лукашэнкі. У лістападзе 2021 года BYPOL прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», а ў канцы жніўня 2022 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў арганізацыю «тэрарыстычнай».
вх