Беларуская Служба

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў урад Беларусі вінаватым у парушэнні правоў Леаніда Кулакова

08.08.2024 15:01
Кулакоў падаў скаргу ў АНН за пераслед з боку беларускай дзяржавы, які меў месца ў 2018 г. 
Леанід КулакоўFB/Leanid Sudalenka

13 сакавіка 2018 года актывіст Лявон Кулакоў у цэнтры Мінска пратэставаў супраць блакіроўкі беларускага Інтэрнэт-сайта Хартыя97. Сумесна з іншымі ён вывесіў на плот парка Чалюскінцаў расцяжку "Свабоду Хартыя97" і запаліў у руках флаер. Яго адразу арыштавалі і прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведаміў у Фейсбуку праваабаронца Леанід Судаленка.

"Прайшоўшы разам усе ўнутраныя сродкі прававой абароны мы падалі скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на свабоду выказвання меркавання з выкарыстаннем мірнага сходу", - напісаў Судаленка.

24 ліпеня Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў урад Беларусі вінаватым у парушэнні правоў Леаніда Кулакова на свабоду выказвання меркавання і мірны сход.
яс