Беларуская Служба

Беларус, якога вышуквалі ў Брэсце з 2022 года, мае статус ваеннапалоннага ва Украіне

08.08.2024 17:01
Беларус можа быць уключаны ў спіс для абмену, калі ягоныя сваякі звернуцца да ягонага расійскага камандавання з адпаведнай заявай.
Вайна ва УкраінеFB/GeneralStaff.ua

Ва Украіне пацвердзілі, што беларус, які ў траўні трапіў ва ўкраінскі палон пад Ваўчанскам Харкаўскай вобласці, мае статус ваеннапалоннага. Гэта жыхар Бабруйска Яўген Камянькоў, якога ў ліпені 2022 года ў Беларусі абвяшчалі ў вышук пасля таго, як ён разам з 13-гадовым падлеткам уцёк з брэсцкага манастыра «Афанасія» ў Расію, піша «Радыё Свабода».

«Вайсковец Камянькоў Яўген Андрэевіч, нарадзіўся 17 сакавіка 1999 года, знаходзіцца ва Украіне ў статусе ваеннапалоннага», — адказалі «Радыё Свабода» ў праекце «Хачу знайсці», створаным для перадачы сваякам інфармацыі аб ваеннапалонных, зніклых без звестак ці загінулых расійскіх вайскоўцаў.

Беларус можа быць уключаны ў спіс для абмену, калі ягоныя сваякі звернуцца да ягонага расійскага камандавання з адпаведнай заявай.

У палон трапіў у выніку ранення ад падзення дрона. Камянкоў вяртацца ў Беларусь не хоча, сказаў, што хацеў бы застацца ва Украіне.

яс/Наша Ніва