На таргах прадаюць яго чорны Kia Sorento 2004 выпуску, піша «Люстэрка». Як сказана на сайце «Белюразабеспячэння», працаздольнасць аўто не правяралася, пры дыягностыцы магчыма выяўленне схаваных дэфектаў.
Маёмасць арыштавана Генеральнай пракуратурай. Таргі прызначаны на 27 жніўня. Пачатковы кошт маёмасці складае 15 200 рублёў.
Андрэй Краўчук — 37-гадовы мінчанін, яго затрымалі ў студзені 2023 года і прыгаварылі да 6 гадоў калоніі па артыкулах аб распальванні варожасці (артыкул 130 КК), паклёпе (артыкул 188 КК), абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК). і яго абразе (артыкулы 367 і 368 КК), абразе суддзі (артыкул 391 КК).
яс