Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты па ўсім свеце арганізавалі мноства мерапрыемстваў і імпрэзаў.
У Варшаве, Беластоку, Гданьску, Кракаве, Уроцлаве беларусы пройдуць у маршах.
У Шчэціне, Торуні, Быдгашчы таксама запланаваныя мерапрыемствы, на якіх беларусы згуртуюцца вакол 4-й гадавіны барацьбы за сваё права выбару.
Беларусы сустракаюцца сёння таксама ў Берліне, Бруселі, Лондане, Тбілісі, Клайпедзе, Кёльне, Фларэнцыі, у Таронта, Вашынгтоне, Н'ю-Ёрку і Сан-Францыска.
Запланаваныя маршы, мітынгі і культурныя мерапрыемствы.
яс