Беларуская Служба

Беларусы ўсяго свету адзначаюць сёння "Дзень годнасці"

09.08.2024 09:12
9 жніўня гадавіну пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў беларусы называюць яшчэ "Дзень салідарнасці" з краінай.
  ,  2020 .
Пратэсты ў Мінску, жнівень 2020 г.archiwum PAP AA/ABACA

Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты па ўсім свеце арганізавалі мноства мерапрыемстваў і імпрэзаў.

У Варшаве, Беластоку, Гданьску, Кракаве, Уроцлаве беларусы пройдуць у маршах.
У Шчэціне, Торуні, Быдгашчы таксама запланаваныя мерапрыемствы, на якіх беларусы згуртуюцца вакол 4-й гадавіны барацьбы за сваё права выбару.

Беларусы сустракаюцца сёння таксама ў Берліне, Бруселі, Лондане, Тбілісі, Клайпедзе, Кёльне, Фларэнцыі, у Таронта, Вашынгтоне, Н'ю-Ёрку і Сан-Францыска.

Запланаваныя маршы, мітынгі і культурныя мерапрыемствы.

яс