Беларуская Служба

Лукашэнкаўскае МЗС пагражае выгнаць з Беларусі пасольства Украіны

10.08.2024 19:18
Пра знішчэнне ўкраінскіх БЛА над тэрыторыяй Беларусі сёння заявіў Лукашэнка. 
Міністэрства замежных спраў Беларусіcommons.wikimedia.org/Homoatrox/CC BY-SA 3.0

У Міністэрства замежных спраў Беларусі была выкліканая часовая павераная ў справах Украіны ў Беларусі Вольга Цімуш. Ёё быў заяўлены пратэст у сувязі з інцыдэнтам з беспілотнікамі, паведамляе прэс-служба МЗС.

У паведамленні гаворыцца, што «ўкраінскаму дыпламату быў заяўлены рашучы пратэст і перададзеная адпаведная нота ў сувязі з парушэннем беларускай мяжы групай беспілотных лятальных апаратаў, запушчаных з тэрыторыі Украіны». Знешнепалітычнае ведамства запатрабавала прыняць меры для выключэння ў будучыні падобных інцыдэнтаў і папярэдзіла, што «пакідае за сабой права прадпрыняць адпаведныя крокі ў адказ для абароны сваёй тэрыторыі».

МЗС таксама заявіла, што калі дыпламатычнае прадстаўніцтва Украіны не зможа ўплываць на «правакацыі», то будзе пастаўлена пытанне аб мэтазгоднасці яго далейшай прысутнасці ў Мінску.

Пра знішчэнне ўкраінскіх БЛА над тэрыторыяй Беларусі сёння заявіў Лукашэнка. Дыктатар таксама загадаў узмацніць групоўкі войскаў на мяжы з Украінай.