Намеснік кіраўніка МЗС, адмаўляючы дачыненне да міграцыйнага крызісу, спаслаўся ў ААН на праваабаронцаў, якія крытыкуюць Мінск.
Абвінавачванні ў бок Мінска "ў інcтрументаліцазыі мігрантаў" не маюць пад сабой "ніякіх падстаў", заявіў намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, прадстаўляючы Камітэту ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі на сесіі ў Жэневе даклад аб выкананні Беларуссю палажэнняў Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх дыскрымінацыі.
Тэкст выступу апублікавала МЗС.
Паводле яго сцвярджэння, Беларусь прыняла "неабходныя меры для мінімізацыі негатыўных наступстваў, у тым ліку ў інтарэсах правоў тых, хто просіць прытулку".
"Былі арганізаваны візіты на дзяржмяжу прадстаўнікоў профільных міжнародных арганізацый і адпаведных структур ЕС, створаны на тэрыторыі Беларусі адпаведныя шэлтэры для мігрантаў, уведзены візавыя абмежаванні і арганізаваны рэйсы ў рамках праграм на вяртанне", — сказаў Амбразевіч.
"З улікам згорнутага пагранічнага ўзаемадзеяння сумежных краін Беларусь вымушана, у першую чаргу, забяспечыць сваю нацыянальную бяспеку і не можа ў поўным аб'ёме аказваць дапамогу краінам Еўрасаюза ў абароне ад патоку мігрантаў, як гэта было раней", - дадаў прадстаўнік ведамства.
Мінск "не можа не турбаваць рэгулярная практыка незаконнай дастаўкі да мяжы Беларусі і сілавое выцісканне на беларускую тэрыторыю тых, хто просіць прытулку".
“Многія выпадкі для мігрантаў заканчваюцца сумна. Па дадзеных Amnesty International смяротныя выпадкі ў выніку выштурхоўванняў дасягнулі 55 ахвяр”, – заявіў дыпламат.
Паводле яго слоў, улады плануюць правесці ў лістападзе ў Мінску "міжнародную канферэнцыю па супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі ў рэгіёне".
Амбразевіч таксама паскардзіўся на "незаконныя аднабаковыя" санкцыі супраць Мінска і "знешнія інфармацыйныя войны і фейкі", заклікаўшы, "не паддавацца ўплыву негатыўнага іміджу [Беларусі], які метадычна навязваецца сусветнай супольнасці".
Беларускія праваабаронцы накіравалі Камітэту альтэрнатыўны даклад аб сітуацыі ў краіне, у якім рэкамендуюць уладам спыніць дыскрымінацыю нацыянальных меншасцяў і прыняць антыдыскрымінацыйны закон.
Позірк/ав