Беларуская Служба

Урад Украіны ініцыяваў забарону набыцця паслуг і тавараў у Беларусі, Расіі і Іране ў пасляваенны перыяд

19.08.2024 14:30
Законапраект прадугледжвае шэраг зменаў у працэдуру публічных закупак.
Сцяг УкраіныФота: 1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кабінет міністраў Украіны ўхваліў і перадаў на разгляд парламенту праект закону аб забароне публічных закупак у кампаніях, звязаных з Расіяй, Беларуссю і Іранам для аднаўлення краіны ў пасляваенны перыяд, паведамляе «Свабода.

Апроч таго, як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні ўраду Украіны, законапраект прадугледжвае ўкараненне нормаў Еўрасаюза ў працэс публічных закупак (тэндэраў).

«Ухваленне гэтага закону дазволіць увесці новыя эфектыўныя інструменты, якія ўжо працуюць у ЕС. Гэта дазволіць нам павялічыць эфектыўнасць выдаткаў дзяржаўных сродкаў, а таксама лепш планаваць і рэалізоўваць працэс закупак», - патлумачыла намесніца міністра эканомікі Украіны Надзея Бігун.

Паводле яе, сярод шэрагу змен да працэдуры публічных закупак - забарона купляць тавары і паслугі ў кампаній, звязаных з Расіяй, Беларуссю і Іранам.

аз

Украіна разглядала некалькі сцэнарыяў аперацыі на тэрыторыі Расіі, — The Economist

19.08.2024 08:26
Генерал УСУ Аляксандр Сырскі трымаў свае планы ў таямніцы, а з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім гаварыў сам-насам. Вайскоўцы да апошняга не ведалі, для чаго яны падышлі на пазіцыі.

Кіраўнік венгерскай дыпламатыі абвінавачвае Еўропу ў хлусні наконт візавай праграмы для беларусаў і расіян

19.08.2024 12:25
Міністр замежных справаў Венгрыі крытычна адказаў на сумневы многіх еўрапейскіх краінаў адносна візавай праграмы дзяржавы.