У Віцебскім абласным судзе 28 жніўня распачнецца суд над 34-гадовым інспектарам сектара спорту і турызму Верхнядзвінскага райвыканкама Аляксеем Кісялёвым, паведамляе ПЦ «Вясна».
Па справе ініцыятывы «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 361-5 КК (праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці).
Гэта толькі другі суд у Беларусі паводле арт. 361-5 КК — артыкул быў уведзены ў Крымінальны кодэкс у 2021 годзе. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Юрый Урбан.
Аляксея Кісялёва затрымалі 13 сакавіка — з ім знялі «пакаяльнае відэа». На камеру мужчыну казаў, што з'яўляецца «вучнем Кадравага рэзерву для новай Беларусі», і ў дачыненні да яго распачатая крымінальная справа.
«Кадравы рэзерв для новай Беларусі» — праграма падрыхтоўкі спецыялістаў на будучыню, яна была ініцыянаваная пад эгідай Аб'яднанага пераходнага кабінета. Праграма скіраваная на спецыялістаў з Беларусі, чыноўнікаў, звольненых па палітычных матывах, дзеючых чыноўнікаў, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.
вх