Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы гэтых людзей.
Вядома як мінімум аб шасці асобах. Сярод вызваленых ёсць людзи з сур'ёзнымі захворваннімі, паведамілі ў ініцыятыве Dissident.by.
У пачатку ліпеня на свабоду выйшлі некаторыя палітзняволеныя, сярод іх палітык Рыгор Кастусёў.
Палітык быў за кратамі больш за тры гады – яго затрымалі ў красавіку 2021 года. У верасні 2022 года Кастусёва рэжымны суд прызнаў вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і прыгаварыў да 10 гадоў калоніі.
У зняволенні ў палітыка выявілі анкалагічнае захворванне. У красавіку бягучага года яму зрабілі аперацыю, пасля якой адразу вярнулі ў турэмную камеру.
Рыгор Кастусёў – адзіны палітвязень, пра чыё вызваленне было заяўлена публічна.
Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за «злачынствы пратэстнай скіраванасці». Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні. Таксама ёсць пенсіянеры. Канкрэтныя прозвішчы памілаваных не называюцца, указ не публікаваўся.
вх