Беларуская Служба

Амаль сотня аўтобусаў — на беларуска-польскай мяжы аграмадныя чэргі

20.08.2024 15:19
Патрапіць з Беларусі ў ЕС цяпер сапраўднае выпрабаванне.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Foto: gpk.gov.by

Па стане на 14:00 на памежным пераходзе «Брэст» у чарзе на выезд з Беларусі стаяць 90 аўтобусаў, паведамляе сайт Памежнага камітэта РБ.

У чарзе знаходзяцца 580 легкавых аўтамабіляў.

У Беняконях на памежным пераходзе з Літвою — 20 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма. Аналагічная сітуацыя на пераходзе «Каменны Лог».

У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма.

вх