Беларуская Служба

У верасні пачнецца суд над Юліяй Краўцовай, затрыманай падчас рэйду КДБ на сваякоў палітвязняў

21.08.2024 13:40
Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Юлія Краўцоваhttps://t.me/prisoners_spring96

У верасні пачнецца суд над Юліяй Краўцовай. 47-гадовую палітзняволеную затрымалі 23 студзеня 2024 года падчас масавага рэйду сілавікоў за дапамогу палітвязням. Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), нагадвае «Вясна».

Справу жанчыны пачнуць разглядаць 3 верасня ў Мінскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Рыбакоў.

На цяперашні момант праваабаронцам вядома пра 9 судоў над затрыманымі падчас студзеньскага рэйду КДБ.

аз

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду па памілаванні?

21.08.2024 08:05
Сярод вызваленых па памілаванні — Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Стаброўская, Ала Зуева і Вольга Новікава, Васіль Бераснёў.