Беларускі адпаведнік сеткі крам Ikea, які працуе ў Расіі пад назвай Swed House, некарэктна выкарыстоўвае шведскія назвы тавараў. Для шведаў яны гучаць камічна, паведамляе газета Göteborgs-Posten.
У дзіцячым асартыменце назва цацкі пінгвін па-шведску азначае „брудны” (Smutsig), плюшавы грыб – гэта „мяса акулы” (Hajkoett), а кіт – „кепскі” (Dalig). Апрача таго, сярод дзіцячых цацкаў, мы знойдзем таксама, „вострага кракадзіла”, „тоўстага дыназаўра” і „замежнага труса”, паведамляе газета.
Нагадваем, шведская сетка Ikea захоўвае свае арыгінальныя назвы тавараў ва ўсіх краінах свету, такім чынам прапагандуючы шведскую мову і культуру.
Незразумела, ці з'яўляюцца бессэнсоўныя назвы прадуктаў Swed House наўмыснымі ці проста памылковымі.
Беларуская кампанія Swed House пачала працаваць у Беларусі, а потым і ў Расіі пасля таго, як шведскі канцэрн Ikea сышоў з расійскага рынку пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе.
Сетка Swed House, як і яе шведская папярэдніца, мае сіне-жоўты лагатып, а яе супрацоўнікі носяць падобныя жоўтыя майкі. Па словах эксперта Шведскага патэнтнага ведамства Петэра Хедзіна, якога цытуе выданне, пакуль беларусы не капіруюць гандлёвую марку, а толькі канцэпцыю, то абвінавачванне іх у парушэнні аўтарскіх правоў складанае, асабліва на расійскім рынку.
PAP/аз