Беларуская Служба

15-гадовую школьніцу адправілі ў спецвучылішча за абразу міліцыянта

26.08.2024 12:30
Прысуд быў абскарджаны ў суд Магілёўскай вобласці, аднак рашэнне пакінулі ў сіле.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Суд Глускага раёна змясціў 15-гадовую школьніцу ў спецустанову на 2 гады. Заяву ў суд на дзяўчынку падала раённая камісія па справах непаўналетніх Глускага райвыканкама, паведамляе @MAYDAYMog.

Падставай для крымінальнай справы паслужыў той факт, што ў лютым дзяўчына нібыта «шляхам вырабу відэароліка абразлівага характару, размешчанага ў глабальнай сетцы Інтэрнэт, здзейсніла наўмысную абразу прадстаўніка ўлады ў асобе супрацоўніка органаў унутраных спраў, гэта значыць злачынства, прадугледжанае артыкулам 369 Крымінальнага кодэкса».

Таксама вядома, што прысуд быў абскарджаны ў суд Магілёўскай вобласці, аднак рашэнне пакінулі ў сіле.

аз

Сілавікі затрымалі дальнабойшчыка з-за каментароў

26.08.2024 11:36
Ён вярнуўся ў Беларусь з Польшчы.