Беларуская Служба

Сярэдні заробак за ліпень «чыстымі» перавысіў 2 000 рублёў

26.08.2024 16:30
У Мінску сярэдні заробак без уліку падаткаў і збораў складае 2 669 рублёў (840 долараў).
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў ліпені 2024 года склала 2 355,1 рубля (у чэрвені была 2270 рублёў). У параўнанні з чэрвенем заробак вырас на 85 рублёў, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на Белстат.

Больш за 2 355 рублёў з улікам падаткаў і збораў, гэта больш за 2 025 рублёў «чыстымі». Калі ж браць сярэдні курс долара за ліпень, то сярэдні заробак складзе больш за 741,5 долара «бруднымі», або больш за 637,5 долара «чыстымі».

У Мінску сярэдні заробак з улікам падаткаў і збораў складае 3 103,5 рубля (больш за 977долараў), або 2 669 рублёў без уліку падаткаў і збораў (840 долараў).

Найбольш паказальным лічыцца лічба медыяннага заробку, то бок калі палова работнікаў атрымліваюць больш за гэту суму, а другая палова — менш.

За май 2024 года медыянны заробак у Беларусі склаў больш за 1 688 рублёў, то бок каля 525 долараў па сярэднім курсе за май, а калі адняць падаткі, то яго памер яшчэ меншы: 1 452 рублі, або 452 долары.

Медыянны заробак называецца Белстатам два разы на год: за май і лістапад.

аз

У ліпені інфляцыя ў Польшчы склала 4,2 працэнта

14.08.2024 14:05
У сваю чаргу эканамічны рост у Польшчы ў другім квартале склаў на 3,2 працэнта.