Беларуская Служба

Аднавіў працу сайт тэлеканала «Белсат»

26.08.2024 15:30
1 жніўня ў сацсетках канала было абвешчана, што сайт часова перастаў працаваць з-за тэхнічных праблем.
Тэлебачанне "Белсат"фота: Белсат

Сайт «Белсата» аднавіў працу. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў кіраўнік  тэлеканала Аляксандр Дзікавіцкі.

«Шаноўныя, ізноў даступная інтэрнэт-старонка Белсат TV. Яна пакуль не зусім такая, як была раней, але яна ёсць. Паступова будзем паляпшаць і напаўняць, аднаўляць ранейшую функцыянальнасць. У дадзенай сітуацыі гэта каштавала і надалей каштуе шмат высілкаў, за якія я шчыра ўдзячны маім каляжанкам і калегам з Белсату, і адпаведных службаў TVP», - напісаў Дзікавіцкі.



Ён таксама абяцаў, што «прыкладна праз тыдзень» нанава запрацуе таксама партал «Вось Так». «Працуем над вяртаннем «Добрапісу»», - заявіў Аляксандр Дзікавіцкі.

23 ліпеня рэдакцыя тэлеканала паведаміла, што з-за шматлікіх «тэхнічных праблем» сайт «Белсатa” пераходзіць на мінімальны рэжым працы. У сваю чаргу, 1 жніўня ў сацсетках канала было абвешчана, што сайт часова перастаў працаваць з-за тэхнічных праблем.

З чым былі звязаныя праблемы, не ўдакладнялася.

аз

«Гульня ў карысць рэжыму Лукашэнкі». Агнешка Рамашэўска адказала на закіды TVP

10.07.2024 15:37
Тэлебачанне вінаваціць былое кіраўніцтва ў вялікіх, неапраўданых выдатках.