Як паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», уначы 27 жніўня, аб 00:11 адзін з шахедаў зайшоў у Беларусь з боку Чарнігаўскай вобласці Украіны ў напрамку Чарнобыльскай Зоны. Потым яшчэ два шахеды зайшлі ў Беларусь з боку Чарнігаўскай вобласці Украіны.
У 00:15 з аэрадрома Баранавічы быў узняты знішчальнік ВПС РБ, ён накіроўваўся на поўдзень краіны, піша маніторынгавы канал.
Беларускі бок на залёты ў беларускую паветраную прастору расійскіх дронаў ніяк публічна не рэагуе.
эж