Беларуская Служба

ISW: Аляксандру Лукашэнку нявыгаднае ўварванне ва Украіну

27.08.2024 11:07
У ISW мяркуюць, што ўварванне Беларусі можа аслабіць рэжым Лукашэнкі. 
Ілюстрацыя Фота: Review News / Shutterstock.com

Беларусь, падобна, хоча адцягнуць украінскія сілы, а  ўварванне беларускіх сіл ва Украіну малаімавернае, лічаць аналітыкі Амерыканскага інстытуту вывучэння вайны (ISW).

«Цяперашняе нарошчванне беларускіх сіл уздоўж украінскай мяжы, падобна, прызначана для таго, каб адцягнуць увагу і расцягнуць украінскія сілы ўздоўж больш шырокага фронту, паколькі, паводле ацэнак ISW, беларускія сілы, як і раней, з малой імавернасцю ўварвуцца ва Украіну, усё праз абмежаванні, якія стаяць перад Аляксандрам Лукашэнкам». — гаворыцца ў паведамленні Інстытуту вывучэння вайны (ISW).

ISW мяркуе, што ўварванне Беларусі можа аслабіць рэжым Лукашэнкі. Аналітыкі адзначаюць, што з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў лютым 2025 года Лукашэнка, пэўна, захоча захаваць кантроль над грамадскімі настроямі і ўплываць на сваіх вайскоўцаў, каб задушыць любыя пратэсты вакол выбараў, як ён зрабіў гэта ў канцы 2020 году.

Тым часам, прэсавы сакратар Памежных войск Украіны 27 жніўня чарговы раз заявіў, што Кіеў не фіксуе перасоўвання беларускай тэхнікі або вайсковы паблізу ўкраінскай мяжы.

svaboda.org/эж