Беларуская Служба

Беларускі рэжысёр змагаецца з уладамі Сербіі ў справе яго экстрадыцыіі

27.08.2024 17:02
27 жніўня суд у Бялградзе разглядзеў апеляцыю на рашэнне аб экстрадыцыі ў Беларусь рэжысёра і журналіста Андрэя Гнёта.
Ілюстрацыйны здымакТэлеграм-канал Павел Латушка https://t.me/latushka/

Афіцыйна ў Беларусі супраць яго выстаўлена абвінавачанне ў нявыплаце падаткаў. Андрэй Гнёт і ягоныя адвакаты настойваюць, што беларуса перасклюдуюць з-за ягонай палітычнай дзейнасці. Гнёт з'яўляецца адным з заснавальнікаў аб'яднання спартоўцаў SOS BY. У 2022 годзе ўлады Беларусі аб'явілі яе «экстрэмісцкім фарміраваннем».

41-гадовы Андрэй Гнёт - рэжысёр тэлерэкламы і музычных відэа, журналіст, палітычны актывіст. Ён быў затрыманы ў Сербіі 30 кастрычніка 2023 года. Праз паўтара месяца пасля затрымання сербскі суд прыняў рашэнне перадаць Андрэя Гнёта ў Беларусь, ён падаў апеляцыю. У сакавіку 2024-га апеляцыйны суд адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі, аднак не адмяніў саму экстрадыцыю. Справу адправілі на паўторны разгляд. У чэрвені 2024 года суд зноў вынес рашэнне аб экстрадыцыі. Андрэй Гнёт і ягоныя абаронцы падалі новую апеляцыю. 

Не дапусціць экстрадыцыю Андрэя Гнёта ў Беларусь заклікалі каля 500 дзеячаў з сусветнай мастацкай супольнасці, сярод іх - рэжысёры Вім Вендэрс, Алег Сянцоў, Агнешка Холанд, Кірыл Сярэбранікаў, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, пісьменнік Саша Філіпенка ды іншыя.

Суд у Бялградзе разгледзеў апеляцыю Андрэя Гнёта на яго экстрадыцыю ў Беларусь. Рашэнне будзе прынятае на працягу 30 дзён. У гэты час актывіст будзе заставацца пад хатнім арыштам.

Крыніца: DW Беларусь/юл