«Кожнага 1 верасня я здзіўляюся – як жа хутка ляціць час. Быццам толькі ўчора мы разам з Сяргеем вялі Карнея на лінейку – вельмі ўсхваляваныя, але гордыя бацькі. А сёння не магу паверыць, што ўжо трэці год наша, такая дарослая Агнія, сама апранае кашулю і закідвае на спіну школьны заплечнік. Невыносна балюча ад таго, што Сяргей не можа ўзяць яе за руку ў такі важны дзень. Не можа падбадзёрыць Карнея, а мне з усмешкай сказаць: «Ты проста паглядзі, якія ж у нас цудоўныя дзеці!», гаворыцца ў заяве апублікаванай у Тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.
«Дарагія бацькі! Цярплівасці вам і моцы, каб быць здольнымі даць дзеткам самыя галоўныя веды – як заставацца чалавекам у любых абставінах. Як любіць, калі свет напоўнены трывогай. Як захоўваць спагаду, калі іншыя губляюць надзею. Як быць моцнымі, калі цяжкасці здаюцца непераадольнымі. Са святам!», напісала Святлана Ціханоўская.
Крыніца: Светлана Тихановская/юл