Латвійскі парламент у першым чытанні большасцю галасоў падтрымаў папраўкі да закону аб турызме, якія забараняюць турыстычныя паездкі ў Беларусь і Расію, паведамляе партал Delfi.lv.
Забарона прынятая з мэтай мінімізацыі рызык магчымых парушэнняў правоў чалавека для грамадзян Латвіі, а таксама для таго, каб не дапусціць іх вярбоўкі, паведамілі аўтары законапраекту.
«Мы не можам дапусціць, каб тураператары па-ранейшаму арганізоўвалі забаўляльныя паездкі і вазілі поўныя аўтобусы нашых грамадзян у краіны, якія без сораму выказваюць жаданне акупаваць Латвію», — заявіў Гаціс Ліепіньш, дэпутат партыі «Новага адзінства», якая ініцыявала прыняцце адпаведных паправак.
Раней у парламенце Латвіі прынялі прапанову забараніць пастаўшчыкам турыстычных паслуг рэкламаваць паездкі ў Беларусь і Расію.
Паводле законапраекту, Кабінет міністраў Латвіі павінен да 17 сакавіка падрыхтаваць распараджэнне аб закрыцці памежных пунктаў для грамадскага пасажырскага транспарту.
Латвія ўваходзіць у лік краін, грамадзянам якіх дазволены безвізавы ўезд у Беларусь.
вс