Беларуская Служба

Беларусь другі раз за тыдзень выплаціла працэнты па еўрабондах рублямі замест долараў

28.02.2025 15:01
Такая пракытка працягваецца ўжо некалькі гадоў, яе звязваюць з заходнімі санкцымі.
Беларускія рубліpozirk.online

Міністэрства фінансаў 28 лютага паведаміла аб чарговай выплаце працэнтнага даходу па еўрааблігацыях Belarus-2030.

Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, памер выплат склаў 18,6 млн долараў ЗША беларускімі рублямі ў эквіваленце. Такім чынам, улады працягваюць разлічвацца з трымальнікамі не доларамі, а нацыянальнай валютай, паведамляе «Свабода».



«Сродкі ў поўным аб’ёме» былі залічаныя на асобны банкаўскі рахунак у «Беларусбанку».

Аб выплаце працэнтнага даходу па еўрааблігацыях Belarus-2026 і Belarus-2031 у памеры 38,6 млн долараў у эквіваленце Мінфін паведамляў 24 лютага 2025 года.

Ведамства таксама анансавала «планавую замену» 28 лютага беларускіх еўрааблігацый з пагашэннем 28 лютага 2030 года (Беларусь-2030, ISIN XS1760804184 / US07737JAC71) дзяржаўнымі аблігацыямі выпуску № 336.

28 чэрвеня 2022 году Савет Міністраў і Нацыянальны банк Беларусі прынялі сумесную пастанову, згодна з якой «выкананне даўгавых абавязанняў па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на замежных фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях паводле курсу Нацбанка на дату плацяжу».

З таго часу Беларусь практыкуе пералічэнне плацяжоў па даўгах у рублях на спецрахунак у «Беларусбанку».

Улады настойваюць, каб плацежны агент самастойна забіраў сродкі з гэтага рахунку і разлічваўся з фундатарамі. Кампаніі Citigroup і Citibank адмовіліся выступаць агентамі ў адносінах да беларускіх еўрабондаў.



Неўзабаве пасля гэтага міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы Fitch Ratings і Moody’s панізілі крэдытны рэйтынг Беларусі: першае заявіла, што дэфолт у краіне непазбежны, другое назвала сітуацыю дэфолтам.

аз