Беларуская Служба

У Беларусі збіраюцца вызначыцца з сістэмай рэгулявання цэн да 25 сакавіка

28.02.2025 16:09
У пятніцу Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па гэтай тэме.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі збіраюцца вызначыцца з сістэмай рэгулявання цэн да 25 сакавіка. Пра такое даручэнне Аляксандра Лукашэнкі ўраду паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў. У пятніцу Лукашэнка правёў нараду па гэтай тэме. Было прынята рашэнне, што існуючая сістэма рэгулявання цэн будзе дапрацавана, паведамляе «Еўрарадыё».



«Урад прапанаваў два варыянты: першы — кароткатэрміновы, другі — сярэднетэрміновы, — кажа Снапкоў. — Кароткатэрміновы пабудаваны на прапанове бізнесу».

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Іна Мядзведзева адзначае, што ў дапрацоўцы сістэмы рэгулявання цэн возьмуць удзел і кіраўнікі абласцей, і кіраўнікі міністэрстваў, канцэрнаў. Урад падрыхтуе выніковы дакумент, які і атрымае Лукашэнка да Дня Волі.

аз