Беларуская Служба

Продажы тэхнікі МАЗ у Расію абваліліся

15.04.2025 12:44
Паводле інфармацыі агенцтва, у сакавіку МАЗ прадаў у Расею 24 свае новыя аўтобусы. Гэта ў 3,3 разу менш, чым у сакавіку 2024 года: тады прадалі 79 аўтобусаў.
 . .
Беларускія грузавікі. Ілюстрацыя. Фота: agat-group.com

У Расіі істотна ўпалі продажы аўтобусаў МАЗ беларускай вытворчасці. Пра гэта сведчаць звесткі расійскага агенцтва «АСМ-холдинг». Таксама абваліўся і продаж беларускіх цяжкавікоў, паведамляе belsat.eu.

Паводле інфармацыі агенцтва, у сакавіку МАЗ прадаў у Расею 24 свае новыя аўтобусы. Гэта ў 3,3 разу менш, чым у сакавіку 2024 года: тады прадалі 79 аўтобусаў.

За ўвесь першы квартал новых МАЗаў было прададзена 39 штук супраць 226 за студзень – сакавік 2024 года. То бок продаж абваліўся ў 5,8 разу.

У цэлым у Расеі ў сакавіку 2025 года зніжэнне продажаў аўтобусаў у параўнанні з сакавіком 2024 года склала 65 %, а за першы квартал 2025 года продажы ўпалі на 63 %.

Беларускія аўтобусы МАЗ рэгулярна загараюцца, асабліва часта – у Расіі. Чарговы такі выпадак адбыўся 23 сакавіка 2025 года ў Кіраўскай вобласці РФ.

Прадстаўнік камітэту транспарту адміністрацыі расійскага Санкт-Пецярбургу Валянцін Енакаеў расказаў, што ў горадзе выявілі магчымыя прычыны пажараў у аўтобусах. Іх нібыта дзве: кароткае замыканне і прылада гідрапрываду радыятара. Але галоўная прычына ў тым, што кампанаванне аўтобусаў шмат гадоў не мянялася, а патрэбы змяніліся.

Акрамя таго, МАЗ мае праблемы з экспартам у Расію і сваіх грузавых аўтамабіляў: у сакавіку ён прадаў там толькі 291 цяжкавік. Гэта на 42 % менш за аналагічны месяц летась. Паводле вынікаў кварталу, продаж беларускіх цяжкавікоў у РФ скараціўся на 37 %, да 855 аўтаў.

эж

BELPOL выявіў вынікі сакрэтнага дзяржаўнага расследавання аб прычынах загарання аўтобусаў «МАЗ» у Расіі і ў Беларусі

05.04.2024 11:35
Па выніках «расследавання» зроблена выснова, што асноўнымі прычынамі вышэйзгаданых самазагаранняў з'яўляюцца санкцыі.